Абанентам сеткі аператара СТАА «МТС» арганізаваны бясплатны доступ да тэлефона даверу па нумары 170

ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ ПА СКАРОЧАНЫМ НУМАРЫ 170

 

Установа аховы здароўя «Ваўкавыская цэнтральная раённая бальніца» інфармуе, што абанентам сеткі аператара СТАА «МТС» і УП «Велком», арганізаваны бясплатны доступ да тэлефона даверу па скарочаным нумары 170.

Асноўнымі прычынамі звароту на лінію тэлефона даверу з'яўляюцца: адзінота, праблема адаптацыі да новых умоў, алкагалізацыя сваякоў, крызіс сямейных адносін, асобасны крызіс, атрыманне кансультацыйнай дапамогі па пытаннях, што тычацца аказання псіхатэрапеўтычнай, псіхіятрычнай або наркалагічнай дапамогі.

Асноўныя прынцыпы працы тэлефона даверу: бесперапыннасць працы (штодзённасьць, круглосуточность, магчымасць і даступнасць атрымання псіхалагічнай дапамогі ў любы час), канфідэнцыяльнасць звароту, захаванне медыцынскай этыкі і дэанталогіі спецыялістамі тэлефона даверу.

Жадаючыя, у тым ліку і дзеці, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, могуць бясплатна і ананімна атрымаць кваліфікаваную дапамогу псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, якія пастараюцца дапамагчы ў крызіснай сітуацыі і намеціць канкрэтныя крокі па выхадзе з яе, праінфармуюць аб іншых установах і арганізацыях для дадатковага звароту. Тэлефон працуе кругласутачна.

Тэлефон даверу: 170 (адзіны па вобласці са стацыянарнага тэлефона і сотавай сувязі МТС);

+375 152 75 23 90; +375 1512 65273 (па Ваўкавыскаму раёну)

SKYPE: HELP170
Група ў VK: ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ 170 (vk.com/public77008452)
E-MAIL: HELP170@MAIL.RU
 САЙТ: 170.BY, (www.mmc.grodno.by)