Logo

вуліца Барычэўскага, 1А

Наш адрас Наш адрас

Рэгістратура раённай паліклінікі:

Тэлефон «гарачай лініі» 8 (01512) 5-90-33

Пра нас

Гісторыя ЦРБ

Медыцына Ваўкавыскага раёна мае сваю багатую гісторыю.

Да 1939 года на тэрыторыі Ваўкавыскага раёна (павета) функцыянавалі тры бальніцы на 80 стацыянарных коек, у тым ліку: яўрэйская, прыватная і гарадскі шпіталь. Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказвалі дзесяць прыватна практыкуючых урачэй.

 

 Пасля вызвалення Заходняй Беларусі, у верасні месяцы 1939 г. дадаткова да ўжо існуючых медыцынскіх устаноў, дадалася дзяржаўная бальніца на восемдзесят коек, у будынку якой у цяперашні час размешчаны Ваўкавыскі супрацьтуберкулёзны дыспансэр.

 

 Пасля вызвалення горада Ваўкавыска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося аднаўленне і пашырэнне сеткі ўстаноў аховы здароўя. Адноўлена гарадская бальніца на 30 коек, першым галоўным урачом якой з 23.07.1944 г. быў урач-хірург Сцяпан Сідарук, адкрыты радзільны дом на 20 месцаў.

 

 30 жніўня 1944 г. быў арганізаваны супрацьтуберкулёзны пункт, загадчыкам якога быў урач А. Д. Гарбацэвіч. У 1952 г. супрацьтуберкулёзны пункт быў ператвораны ў супрацьтуберкулёзны дыспансэр на 30 месцаў, а ў 1963 г. пашыраны да 110 коек. Першым галоўным урачом супрацьтуберкулёзнага дыспансэра быў выдатны арганізатар, таленавіты ўрач В. І. Скачэўскі, які 20 гадоў узначальваў дадзеную лячэбную ўстанову і зрабіў шмат для зніжэння захворвання на туберкулёз ў раёне.

 

 Жнівень 1944 года - адкрыццё санітарнай станцыі пад кіраўніцтвам фельчара І. І. Ярмаловіча.

 2 лютага 1945 г. - адкрыццё скурна-венералагічнага пункта, які ўзначаліла Е. Д. Урынава. У 1963 г. ён рэарганізаваны ў скурна-венералагічны дыспансэр на 30 коек.

 На працягу 1944-1945 гг. у сельскай мясцовасці арганізаваны і пачалі працу сем урачэбных участкаў: Роскі, Iзабелінскі, Воўпаўскі, Краснасельскі, Гудзевіцкі, Мсцібаўскі і Вярэйкаўскі.

 Кіраўнікамі аховы здароўя Ваўкавыскага раёна ў розныя гады былі:

  • Косціна Вера Іванаўна – загадчыца Ваўкавыскага райздраўаддзела 1944-1953 гг.,
  • Зіміна М. А. – загадчыца Ваўкавыскага райздраўаддзела 1953-1957 гг.,
  • Кірыльчык Мікалай Тарасавіч – галоўны ўрач 1957-1972 гг.,
  • Вальчук Эдуард Антонавіч – галоўны ўрач 1972 г.,
  • Музычка Іван Мікалаевіч – галоўны ўрач 1972-1977 гг.,
  • Харэвіч Мечыслаў Адольфавіч – галоўны ўрач 1977-1997 гг.,
  • Кухарчык Віктар Іванавіч – галоўны ўрач 1997-2002 гг.,
  • Цімошка Галіна Раманаўна – галоўны ўрач 2002-2008 гг.,
  • Мількамановіч Аляксандар Люцыянавіч – галоўны ўрач 2008-2010 гг.
  • Нарута Аляксандар Мікалаевіч - галоўны ўрач 2011-2018 гг.
  • у цяперашні час - Грыцкевіч Алена Збігнеўна

У 1963 годзе раённая бальніца была пераведзена на базу былога пагранічнага атрада, дзе размяшчаецца да гэтага часу.

 

Праляцелі гады, дзесяцігоддзі. Увесь гэты час праводзілася работа па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, пашырэнню аддзяленняў стацыянара, развіццю спецыялізаваных відаў медыцынскай дапамогі. Пабудаваны новыя будынкі: раённая і стаматалагічная паліклінікі, акушэрска-гінекалагічны корпус, Роская гарадская бальніца.

 

У цяперашні час ва УАЗ «Ваўкавыская ЦРБ» разгорнута 522 койкі, у тым ліку 427 койкі ў цэнтральнай раённай бальніцы з 14 спецыялізаванымі аддзяленнямі, гарадская бальніца з паліклінікай у г. п. Рось на 55 коек, Краснасельская паліклініка, 25-коечныя Вярэйкаўская і Матвеяўская ўчастковыя бальніцы, а таксама Гнезнаўская і Воўпаўская бальніцы сястрынскага догляду, Падароская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, чатыры паліклінікі: раённая (на 663 наведванні), гарадская (на 100 наведванняў), дзіцячая (на 100 наведванняў) і стаматалагічная (на 250 наведванняў), 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў. Пяць аддзяленняў раённай бальніцы з'яўляюцца міжраённымі, аказваюць дапамогу жыхарам Свіслацкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў:

  • перынатальны цэнтр II узроўню;
  • цыталагічная лабараторыя;
  • скурна-венералагічнае аддзяленне;
  • траўматалагічнае аддзяленне;
  • аддзяленне гемадыялізу.

 

istorija_30_40__1-copy.jpg portfolio-arrow
istorija_30_40__2-copy.jpg portfolio-arrow
istorija_30_40__3-copy.jpg portfolio-arrow
istorija_30_40__4-copy.jpg portfolio-arrow
istorija_30_40__6-copy.jpg portfolio-arrow
istorija_30_40__7-copy.jpg portfolio-arrow
vojna_30_40__2-copy.jpg portfolio-arrow

Видеоролики